We’ve updated our Terms of Use to reflect our new entity name and address. You can review the changes here.
We’ve updated our Terms of Use. You can review the changes here.

Д​з​е​с​я​ц​ь ш​л​я​х​о​ў п​р​а​з д​р​ы​г​в​у

by Omut

/
  • Streaming + Download

    Includes high-quality download in MP3, FLAC and more. Paying supporters also get unlimited streaming via the free Bandcamp app.
    Purchasable with gift card

      name your price

     

1.
Розыгралась Іорданская вода – Позаймала всі зэлёныі луга. Дай остався одынь малэнькі лужок, Збэрайтыся всі молойчыкі в кружок. Дай будэмо одну думку думаты, Дай будэмо одну дівку любыты. Одынь думав, дай думаты пэрэстав, Любыв дівку, любыв красну, дай ны взяв. Любыв дівку, любыв красну, дай ны взяв, Оно еі за ручэньку подэржав.
2.
Вецер 04:07
Сонца ўстае – асвятляе зямлю! Як тут прыгожа – глядзі ў вышыню! Птушкі ў лесе спяваюць, дрэвы лісцем гуляюць, Сонца ўстае – асвятляе зямлю! Гэй, родны браце, куды ты ідзеш? Што за плячыма сваімі нясеш? Нясу я пакуты, адчай, жах і гора Ад нашых лясоў – за далёкае мора, Каб смерць не хадзіла па нашых дамах! Гэй, родны браце, хадзі да мяне! Сядзь, адпачні, далей разам пайдзем Дзеля таго, каб птушкі спявалі, Рэчка цякла, ветрык дзьмуў, зоркі ззялі, Дзеля таго, каб не ведалі бед! Сонца ўстае – зямлю асвятляе, Асвятляе лясы і далёкія гаі, Промні яго ярка граюць вадою, І ў далечыні луг свеціць дробнай расою. Гоніць спякота за цёмнае мора, Гоніць адсюль усе хваробы і гора, Гоніць спякота за цёмнае мора, Гоніць спякота за цёмнае мора... Гойсае ў полі вецер па ўзгорках, Вые-спявае па лясах і пагорках, Шалопае лісцем, круціцца ціха, Пагоніць адсюль усялякае ліха, Пяшчотнай кранае рукой валасы, Ён гора пагоніць тваё за лясы, Ён гора пагоніць тваё за лясы, Ён гора пагоніць тваё за лясы... Прэч ад родных дамоў, ад родных лясоў, да дальніх краёў!
3.
Заклік пачуй, Што ў целе абуджае кроў! Глухія лясы Клічуць у балотаў бездань. Дзіця чалавека Хавае ў сабе дух ваўкоў. Прыпяці сын, Нашчадак лесуноў памерлых. У ззянні поўні й Вайсковага Стану, Дзе не ступала людская нага, У сэрцы балот вада калыхала Дзіця чалавека з крывёю ваўка. Хавае свой жах – Застаўся што ад чалавека, Шукае спакой У прыцемках халоднай ночы, Гучна крычыць – Выццё пранізвае аблокі, Пакіне сабе Жывёльны моц і погляд воўчы. У ззянні поўні й Вайсковага Стану, Дзе не ступала людская нага, У сэрцы балот вада калыхала Дзіця чалавека з крывёю ваўка.
4.
Ой, ляцелі шэры гусі Цераз лес дрымучы, Заспявалі малайцы Ў рэкруты ідучы. А ў надзельку раненька Сталі іх збіраці, Выйшла маці да прыёму Сына выручаці. Ой жа ж, вы, прыёмчычкі, Вы, добрыя людзі, Адпусціце майго сына, Хай у доме будзе. Але ж нам твайго сыночка Нельга адпускаці, Дадзім яму шаблю ў рукі – Будзе ваяваці. А па роднаму сыночку Матка з бацькам плача, Над ваярам на чужбіне Чорны воран крача.
5.
Пляскi 03:30
6.
Раніцай сонца малюе ў небе: Промнямі крэсліць ў аблоках узоры, Вецер-гарэза прачнуўся, смяецца, Весела гасіць пабліклыя зоры. Недзе жалейка гукне пастухова, Чуеш, у лесе прачнуліся птушкі? Гучна ляціць дальні клёкат бусловы, Звіняць ручаём у лузе сінія стужкі. Спявай, зямля, А птушкі падхопяць! Пяе рака – Чароўны спеў выводзіць. Шэпча аер нам пяшчотныя словы, Слухаем песні зямлі нашай роднай, Нашай роднай. З неба ліецца званок жаўруковы – Песні за гэту няма лепш ніводнай, Лепш нiводнай. Спявай, зямля, А птушкі падхопяць! Пяе рака – Чароўны спеў выводзіць. Раніцай сонца малюе ў небе: Промнямі крэсліць ў аблоках узоры. Вецер-гарэза прачнуўся, смяецца, Весела гасіць пабліклыя зоры. Недзе жалейка гукне пастухова, Чуеш, у лесе прачнуліся птушкі? Гучна ляціць дальні клёкат бусловы, Звяняць ручаём у лузе сінія стужкі. Спявай, зямля, А птушкі падхопяць! Пяе рака, Чароўны спеў выводзіць.
7.
Дрыгва 02:57
У цёмным балоце стаіць карчма, На дзвярах напісана брудам "Дрыгва", Глоткі равуць, спеў даходзіць да хмар, Тут з багны пачвара ўсяму гаспадар! Як свет стане клінам, і возьме самота – Мы запрашаем у наша балота! Прыходзь, адпачні ад нудных спраў, Вазьмі, пакаштуй балотных страў! Тут піва, гарэлка, са студні вада, Тут песні спявае гуляк чарада! Ці шляхціч, ці князь, селянін, ці манах – Прыходзь у карчму ў чорта на рагах! Тут роўнымі будуць і князь, і мужык, Ерэтык і святар – дзве родных душы. Ашалелую песню, музыка, зайграй, Дрыгвянае пойла ў сябе залівай! Як свет стане клінам, і возьме самота – Мы запрашаем у наша балота!
8.
Вясна 05:26
Вясна! Зямля ўздыхнула павольна. Вясна! Снегу цяжар зышоў. Вясна! Яна надыходзіць няўмольна – Прыродзе прачнуцца час надышоў. Небяспечнае ўжо абудзілася балота, Свежай травою рунеюць палі, На дарогах са снегам змяшаная брыдота, Вільгаці прагнуць лясоў карані. Вясна! Ой, у полі рэчанька, ой, у полі рэчка. Вясна! Раскавала плынь яе вясна, вясна. Вясна! А ў небе жаўрукі, высока жаўрукі, Вясна! Сустракаюць песнямі прыход вясны. Вясна! Вясна! Кліны працінаюць аблокі. Вясна! Песні спяваюць ваўкі. Вясна! Чуваць яе мяккія крокі, Рака гоніць прэч ільдзяныя плыты. Навальніца грымець галасней пачынае, Падае злівай, маланкаю б’е, Сонца пяшчотна зямлю сагравае, Гучна жаўрук у нябёсах пяе. Вясна! Ой, у полі рэчанька, ой, у полі рэчка, Вясна! Раскавала плынь яе вясна, вясна. Вясна! А у небе жаўрукі, высока жаўрукі, Вясна! Сустракаюць песнямі прыход вясны. Вясна! Закалыхаліся ствалы, вецер хмары разагнаў – Сонцу шлях свабодны даў. Снег зышоў даўно ў зямлю, абудзілася яна, Добры дзень табе, Вясна! Ночкі сталі карацей, подых з поўдня цеплыні, Стала лепей на душы, на душы. Песня льецца з вуснаў, скача сэрца, Як ў пагоні. Ой, у полі рэчанька, ой, у полі рэчка. Вясна! Раскавала плынь яе вясна, вясна. Вясна! А ў небе жаўрукі, высока жаўрукі, Вясна! Сустракаюць песнямі прыход вясны. Вясна!
9.
Бранль 02:31
10.
Гэй, спявай – цябе ніколі Не сагне бяда-нядоля, І зямля ўзаранай будзе – Стрэнуць зіму з хлебам людзі. Мірна будзе жыць краіна, Стрэнем кожнага гасцінна, Прыйдзе вораг аніякі – Забіты будзе, як сабака. Гэй, спявай, народ мой родны – Шляхціч ты ці беспародны, У карчме зайграе скрыпка, Танчыць з вамі мне не брыдка. Заўтра станем мы на золку, Час губляць няма нам толку – Нас чакае праца ў полі, Бо такая наша доля. Гэй, спявай, зямля падхопіць Песню, што з грудзей выходзіць. Рэхам лес тут адгукнецца, Па прасторах песня льецца. І аблокі, што ў нябёсах, Удалеч смутак твой адносяць. З песняй нас сустрэла маці, З песняй будзем паміраці.

credits

released December 25, 2014

license

all rights reserved

tags

about

Omut Minsk, Belarus

contact / help

Contact Omut

Streaming and
Download help

Report this album or account

If you like Omut, you may also like: