We’ve updated our Terms of Use to reflect our new entity name and address. You can review the changes here.
We’ve updated our Terms of Use. You can review the changes here.
/
  • Streaming + Download

    Includes unlimited streaming via the free Bandcamp app, plus high-quality download in MP3, FLAC and more.
    Purchasable with gift card

      €1 EUR  or more

     

lyrics

Сонца ўстае – асвятляе зямлю!
Як тут прыгожа – глядзі ў вышыню!
Птушкі ў лесе спяваюць, дрэвы лісцем гуляюць,
Сонца ўстае – асвятляе зямлю!

Гэй, родны браце, куды ты ідзеш?
Што за плячыма сваімі нясеш?
Нясу я пакуты, адчай, жах і гора
Ад нашых лясоў – за далёкае мора,
Каб смерць не хадзіла па нашых дамах!

Гэй, родны браце, хадзі да мяне!
Сядзь, адпачні, далей разам пайдзем
Дзеля таго, каб птушкі спявалі,
Рэчка цякла, ветрык дзьмуў, зоркі ззялі,
Дзеля таго, каб не ведалі бед!

Сонца ўстае – зямлю асвятляе,
Асвятляе лясы і далёкія гаі,
Промні яго ярка граюць вадою,
І ў далечыні луг свеціць дробнай расою.
Гоніць спякота за цёмнае мора,
Гоніць адсюль усе хваробы і гора,
Гоніць спякота за цёмнае мора,
Гоніць спякота за цёмнае мора...
Гойсае ў полі вецер па ўзгорках,
Вые-спявае па лясах і пагорках,
Шалопае лісцем, круціцца ціха,
Пагоніць адсюль усялякае ліха,
Пяшчотнай кранае рукой валасы,
Ён гора пагоніць тваё за лясы,
Ён гора пагоніць тваё за лясы,
Ён гора пагоніць тваё за лясы...

Прэч ад родных дамоў, ад родных лясоў, да дальніх краёў!

credits

license

all rights reserved

tags

about

Omut Minsk, Belarus

contact / help

Contact Omut

Streaming and
Download help

Report this track or account

If you like Omut, you may also like: