Заклік пачуй,
Што ў целе абуджае кроў!
Глухія лясы
Клічуць у балотаў бездань.
Дзіця чалавека
Хавае ў сабе дух ваўкоў.
Прыпяці сын,
Нашчадак лесуноў памерлых.
У ззянні поўні й Вайсковага Стану,
Дзе не ступала людская нага,
У сэрцы балот вада калыхала
Дзіця чалавека з крывёю ваўка.
Хавае свой жах –
Застаўся што ад чалавека,
Шукае спакой
У прыцемках халоднай ночы,
Гучна крычыць –
Выццё пранізвае аблокі,
Пакіне сабе
Жывёльны моц і погляд воўчы.
У ззянні поўні й Вайсковага Стану,
Дзе не ступала людская нага,
У сэрцы балот вада калыхала
Дзіця чалавека з крывёю ваўка.
Bridging Nordic black metal with traditional Celtic folk, the Idaho crushers forge heavy music with a heroic medieval spirit. Bandcamp New & Notable Oct 11, 2023