/
  • Streaming + Download

    Includes unlimited streaming via the free Bandcamp app, plus high-quality download in MP3, FLAC and more.

      €1 EUR  or more

     

lyrics

Вясна! Зямля ўздыхнула павольна.
Вясна! Снегу цяжар зышоў.
Вясна! Яна надыходзіць няўмольна –
Прыродзе прачнуцца час надышоў.
Небяспечнае ўжо абудзілася балота,
Свежай травою рунеюць палі,
На дарогах са снегам змяшаная брыдота,
Вільгаці прагнуць лясоў карані.

Вясна!
Ой, у полі рэчанька, ой, у полі рэчка.
Вясна!
Раскавала плынь яе вясна, вясна.
Вясна!
А ў небе жаўрукі, высока жаўрукі,
Вясна!
Сустракаюць песнямі прыход вясны.
Вясна!

Вясна! Кліны працінаюць аблокі.
Вясна! Песні спяваюць ваўкі.
Вясна! Чуваць яе мяккія крокі,
Рака гоніць прэч ільдзяныя плыты.
Навальніца грымець галасней пачынае,
Падае злівай, маланкаю б’е,
Сонца пяшчотна зямлю сагравае,
Гучна жаўрук у нябёсах пяе.

Вясна!
Ой, у полі рэчанька, ой, у полі рэчка,
Вясна!
Раскавала плынь яе вясна, вясна.
Вясна!
А у небе жаўрукі, высока жаўрукі,
Вясна!
Сустракаюць песнямі прыход вясны.
Вясна!

Закалыхаліся ствалы, вецер хмары разагнаў –
Сонцу шлях свабодны даў.
Снег зышоў даўно ў зямлю, абудзілася яна,
Добры дзень табе, Вясна!
Ночкі сталі карацей, подых з поўдня цеплыні,
Стала лепей на душы, на душы.
Песня льецца з вуснаў, скача сэрца,
Як ў пагоні.

Ой, у полі рэчанька, ой, у полі рэчка.
Вясна!
Раскавала плынь яе вясна, вясна.
Вясна!
А ў небе жаўрукі, высока жаўрукі,
Вясна!
Сустракаюць песнямі прыход вясны.
Вясна!

credits

from Дзесяць шляхоў праз дрыгву, released December 25, 2014

tags

license

all rights reserved

about

Omut Minsk, Belarus

contact / help

Contact Omut

Streaming and
Download help