1. |
Intro
02:02
|
|||
2. |
Быць
04:34
|
|||
Адчуй пах паветра
Таго, што трымае крылы твае.
Адчуй дух краю
Таго, што дае прытулак табе.
Не цяжка быць разам.
Не цяжка быць заўжды маладым.
Быць моцным, быць смелым,
Быць годным, быць жывым.
Трымай руку сябра
Таго, што не пакіне цябе.
Трымай чалавека
Таго, што разумее думкі твае.
Патрэбна быць разам.
Патрэбна быць заўжды маладым.
Быць моцным, быць смелым,
Быць годным, быць жывым.
Спявай тыя песні,
Што грэюць і ўздымаюць сцягі.
Чытай тыя тэксты,
Што адкрываюць новыя берагі.
Не цяжка быць разам.
Не цяжка быць заўжды маладым.
Быць моцным, быць смелым,
Быць годным, быць жывым.
Заўжды ўсміхайся.
Заўжды заставайся сабой.
Заўжды аглядайся
Каб ведаць тых, хто крочыць разам з табой.
Патрэбна быць разам.
Патрэбна быць заўжды маладым.
Быць моцным, быць смелым,
Быць годным, быць жывым.
|
||||
3. |
Гук i шаленства
02:46
|
|||
Мы будзем там, пад подых вятроў, пад небам, у ценю вярбы.
У чорным. У віры размоў ап’янелых мы чуем свае галасы...
Колер да твару. Што захавае імёны твае і мае?
Возера й рэчка, якія трашчалі, бо чулі цябе і мяне?
І думаць пра свой час
Глупства і недарэчнасць.
Пятніца ўчора, заўтра ― субота,
А зараз у кішэні ― юнацтва і вечнасць.
Паміж ссечаных вербаў камень і пятля…
Змена дэкарацый… спакой… ціша… бязмернасць…
Ці ёсць яна? Ці будзеш там ты? Ці буду я?
Заўтра, зноў заўтра. Так кожны дробны крок
Вядзе няспынна да часу сканчэння.
Паходня-учора паказвае шлях,
Дурняў вядзе да яго заканчэння.
Гары, палай, мой кароткі агмень!
Знікай бясследна, як знікла маленства!
Апавяданне на сцэне жыцця
Не мае сэнсу, ёсць гук і шаленства!
|
||||
4. |
Сонца
04:19
|
|||
Ой, сонца маё, сонца яснае
Ой, сонца маё, сонца яс...
Ой, чаго рана за лес коцішся
Ой, чаго рана за лес коць...
Ой, мамулечка дамоў ладзіцца
Ой, мамулечка дамоў ладзь...
Ой, а браточкі собіраюцца
Ой, а браточкі собірай...
Ой, сонца маё закацілася
Ой, сонца маё закаці...
Ой, мамулечка й утамілася
Ой, мамулечка й утамі...
Як пайду я мамулечку правадзіць
Пад рабінкай празастануся
Рабіненка скалахнулася
Мамулечка аглянулася.
Ой, сонца маё, сонца яснае
Ой, сонца маё, сонца яс...
Ой, чаго рана за лес коцішся
Ой, чаго рана за лес коць...
|
||||
5. |
Лыхыj
05:24
|
|||
Ліс. Ныц’ ны выдно, шо воз’мы выколы гочы.
Дэ судосыв ― там згубыв. Посэрэд’ ночы
Чорт водыт’ за ныс в гушчарі ― діло лыхого.
І далыj у ліс. Чуты плач хлопц’а малого.
Там сыдыт’ у лозі і воду мэсыт’ ногамы.
Він ― чорныj оброслыj лыхыj з хвостом і рогамы.
Там оповночы крутыт’ выхор, гукы л’акаjут’.
Там хмары налыты дожджэм нэбо хаваjут’.
Хто шэпчэ у вуха твоjі? Хто тэбэ клычэ?
Хто знаjе jек зваты тэбэ? Шо тобі зычэ?
Хто можэ схаваты тэбэ j буты тобоjу?
Хто дэржыт’ за руку тэбэ j выдэ за собоjу?
Котыц’ц’а камын’ з горы. | Там дэ jа
Світ гул’аjе. | Буду
Куды jты | Бігчы знов од сэбэ.
Ны знаjе. | Там
Сэбэ | Буду знов добрэ знаты,
Чуjе. | Шо
Міj світ – гэто ja! Міj жaр – гэто ja! Міj страх – гэто ja!
(2)
|
Streaming and Download help
If you like Omut, you may also like:
Bandcamp Daily your guide to the world of Bandcamp