У цёмным балоце стаіць карчма,
На дзвярах напісана брудам "Дрыгва",
Глоткі равуць, спеў даходзіць да хмар,
Тут з багны пачвара ўсяму гаспадар!
Як свет стане клінам, і возьме самота –
Мы запрашаем у наша балота!
Прыходзь, адпачні ад нудных спраў,
Вазьмі, пакаштуй балотных страў!
Тут піва, гарэлка, са студні вада,
Тут песні спявае гуляк чарада!
Ці шляхціч, ці князь, селянін, ці манах –
Прыходзь у карчму ў чорта на рагах!
Тут роўнымі будуць і князь, і мужык,
Ерэтык і святар – дзве родных душы.
Ашалелую песню, музыка, зайграй,
Дрыгвянае пойла ў сябе залівай!
Як свет стане клінам, і возьме самота –
Мы запрашаем у наша балота!
Bridging Nordic black metal with traditional Celtic folk, the Idaho crushers forge heavy music with a heroic medieval spirit. Bandcamp New & Notable Oct 11, 2023